Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць Івана Крука, які зьяўляецца даверанай асобай кандыдаткі ў дэпутаты ад АГП Зінаіды Бандарэнкі.

2004 2004-10-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Інцыдэнт здарыўся на Астравеччыне, дзе балатуецца спадарыня Бандарэнка. Падставай стала тое, што Іван Крук абурыўся, убачыўшы у кабіне для галасаваньня ўзор выбарчага бюлетэня, запоўненага ў падтрымку рэфэрэндуму.

Парушэньні выбарчага заканадаўства Зінаіда Бандарэнка і Іван Крук выявілі на шэрагу ўчасткаў. На адным зь іх, №49, што ў Астраўцы, старшыня ўчастковай каміі адмовіўся паведаміць колькасьць выбарцаў і зьвесткі пра ход датэрміновага галасаваньня. А на ўчастку №68 у вёсцы Малі у кабіне для галасаваньня быў прымацаваны ўзор бюлетэня з пазнакай у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Калі спадар Крук бюлетэнь зьняў, дзяжурны міліцыянт спрабаваў яго затрымаць. Гэтаму перашкодзіла спадарыня Бандарэнка, але пазьней міліцыянты спрабавалі даставіць Івана Крука ў пастарунак з дому. Вось як гэта ў інтэрвію “Свабодзе” пракамэнтаваў спадар Крук:

Паводле спадара Крука, у размове сябры некаторых выбарчых камісіяў паведамілі, што аналягічныя ўзоры бюлетэняў былі разьмешчаныя на ўсіх выбарчых участках гэтай акругі, але перад аб’ездам кандыдаткі іх пасьпелі паздымаць. Вось што з гэтай нагоды сказала Зінаіда Бандарэнка:

(Бандарэнка: ) “У мяне ўвогуле шокавы стан быў, калі я ўсё гэта ўбачыла й адчула. Такое ўражаньне, што сілавыя структуры кіруюць усім выбарчым працэсам у Беларусі, гэта страшэнна”.

Паводле выяўленых фактаў парушэньня выбарчага заканадаўства на Астравеччыне, Зінаіда Бандарэнка й Іван Крук рыхтуюць заявы ў Цэнтарвыбаркам, пракуратуру і АБСЭ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international