Сяргея Салаша папярэджвае пракуратура

2007 2007-09-07T12:06:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сяргей Салаш, барысаўскі актывіст грамадскай кампаніі “За чысты Барысаў” атрымаў афіцыйнае папярэджаньне  Пракуратуры Барысаўскага раёну.

У прыватнасьці, пракурор Барысаўскага раёна В. Шпакоўскі паведамляе актывісту, што паколькі грамадская ініцыятыва не праходзіла дзяржаўнай рэгістрацыі, то ўдзел у такім грамадскім аб’яднаньні альбо фондзе, падлягае крымінальнай адказнасьці па артыкуле 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэпублікі Беларусь.

Між тым, праваабаронца Валянцін Стэфановіч  лічыць, што кампанію, або ініцыятыву, супастаўляць з грамадскай арганізацыяй няма падстаў, паколькі ў кампаніі, у тым ліку і ініцыятывы “За чысты Барысаў” адсутнічаюць такія прыкметы грамадскай арганізацыі, як кіруючыя органы, арганізацыйныя структры, доўгатэрміновыя мэты і задачы. Такі рух як кампанія маюць права ініцыяваць, як палітычныя партыі і рухі, так і простыя грамадзяне.

Таму  афіцыйнае папярэджаньне барысаўскай пркуратуры  Сяргею Салашу не мае юрыдычных  падставаў. Акрамя таго мы лічым наяўнасьць артыкула 193.1 КК РБ і практыку яго выкарыстаньня недапушчальнымі. Таму што гэта супярэчыць міжнародным нормам у галіне правоў чалавека і найперш міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікавала Рэспубліка Беларусь і ўзяла на сябе абавязацельствы яго выкананьня.

Хутчэй за ўсё такім чынам улады спрабуюць нейтралізаваць дзейнасьць барысаўскага актывіста напярэдадні правядзеньня парламенцкіх выбараў у Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international