Эўразьвяз патрабуе ад афіцыйнага Менску дэмакратычных зьменаў

2007 2007-09-07T10:07:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Эўразьвяз выказвае занепакоенасьць чарговымі арыштамі грамадзкіх актывістаў у Беларусі. Прадстаўніца Эўракамісіі заявіла, што Эўразьвяз адхіляе прапановы афіцыйнага Менску аб эканамічным супрацоўніцтве, бо ўмовай супрацоўніцтва зьяўляюцца дэмакратычныя зьмены ў Беларусі.

Эўразьвяз асуджае апошнія прысуды да адміністрацыйных арыштаў на 7 дзён, вынесеныя на гэтым тыдні ў Беларусі актывістам моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла прэсавы сакратар Эўракамісіі Крыстыяна Гоман:

«Мы занепакоеныя паведамленьнямі пра арышты на працяглы тэрмін грамадзкіх актывістаў за тое, што яны рэалізоўвалі сваё грамадзянскае права на выказваньне. Паўтарэньне палітычна матываваных арыштаў, якія мы назіралі ў апошнія месяцы, ставіць пад сумнеў гатовасьць Беларусі супрацоўнічаць з Эўразьвязам».

Спадарыня Гоман таксама паведаміла, што Эўразьвяз адхіляе прапановы аб больш шчыльным эканамічным супрацоўніцтве, у прыватнасьці, у транзыце энэргарэсурсаў, зробленыя на гэтым тыдні намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Валерам Варанецкім на канфэрэнцыі па эўрапейскай палітыцы суседзтва.

Прэсавы сакратар Эўракамісіі падкрэсьліла, што Эўразьвяз не дазволіць аўтарытарнаму кіраўніцтву Беларусі перабіраць, у якіх сфэрах супрацоўнічаць. Яна сказала, што дэмакратызацыя Беларусі застаецца абавязковай умовай для больш шчыльных сувязяў:

«Збліжэньне з Эўразьвязам патрабуе, каб Беларусь зрабіла пераканаўчыя крокі ў справе дэмакратызацыі і павагі да правоў чалавека, у тым ліку і права людзей выказваць свае думкі і права няўрадавых арганізацый на існаваньне».

У лістападзе летась Эўразьвяз вылучыў 12 ўмоваў , якія павінен выканаць Менск, для паляпшэньня адносінаў з аб`яднанай Эўропай. На думку спадарыні Гоман, дзеяньні беларускіх уладаў цалкам супярэчаць гэтым умовам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international