Ля сядзібы Партыі БНФ у Менску затрыманы невядомы мужчына (дапоўнена)

2007 2007-09-06T11:08:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Літаральна некалькі хвілінаў таму ў Менску каля сядзібы Партыі БНФ па праспекце Машэрава 8, быў затрыманы невядомы мужчына сталага ўзросту. Супрацоўнікі міліцыі завялі яго ў вароты Акадэміі МУС. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, затрыманы перад гэтым наведаў Управу БНФ і выйшаў адтуль з асобнікам бюлютэня “За свабоду”.

Зараз праваабаронцы высвятляюць яго прозвішча.

 Між тым, ян паведамляе "Наша ніва", некалькі міліцыянтаў у цывільным дзяжураць ля ўправы Партыі БНФ на праспэкце Машэрава, 8 (былая вуліца Варвашэні). Яны правяраюць заплечнікі ў наведвальнікаў сядзібы.

У самой управе мяркуюць, што гэта можа быць зьвязаным зь сёньняшнім адзначэньнем 10-годзьдзя незарэгістраванага “Маладога фронту”, якое пачнецца а 18:00 акурат у офісе Партыі БНФ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international