Кіраўніцтва Акадэміі кіраваньня пры Прэзідэнце выклікалі ў суд

2007 2007-09-05T12:06:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў Кастрычніцкім раённым судзе Мінску працягнецца разгляд справы студэнта Юрыя Алейніка, якога напярэдадні летняй сесіі выключылі з Акадэміі кіравання пры прэзідэнце па палітычных матывах. Цяпер Юрась дамагаецца аднаўлення ў гэтай вну.

На мінулым тыдні стала вядома, што Юрый Алейнік прыняты на навучанне у вельмі прэстыжны маскоўскі універсітэт – Вышэйшую школу эканомікі на факультэт Сусветнай эканомікі і палітыкі, дэканам якога з’яўляецца вядомы расійскі палітолаг Сяргей Караганаў. Ён разам са сваім намеснікам, вядомым аналітыкам Андрэем Суздальцавым асабіста прымаў рашэнне аб залічэнні беларускага студэнта.

Напярэдадні сённяшняга судовага пасяджэння Юрый Алейнік паведаміў Рацыі, што спадзяецца на аднаўленне ў Акадэміі кіравання. Пасяджэнне, на думку Алейніка, “будзе цікавае тым, што у суд выклікана амаль ўсё кіраўніцтва Акадэміі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international