Судовы канвеер у Салігорску працуе без збою: Алесь Каліта - 7 сутак арышту, Вячорка - 5 базавых.

2007 2007-09-05T11:40:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalita.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Каліта

Алесь Каліта

У Салігорску працягваюцца суды над 9 моладзевымі актывістамі, якія былі затрыманы ўчора ля будынку суда ў часе працэсу над Іванам Шылам. і правялі ноч ў салігорскім ізалятары часовага ўтрыманьня. На іх былі складзены пратаколы аб правапарушэньні па артыкуле 23.34. (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Сёньня суддзя Бураўцоў пакараў грашовымі штрафамі у памеры 5 базавых велічыняў Віктара Дзенісевіча і Касю Галіцкую. Па апошняй інфармацыі з Салігорску Зьміцер Ясевіч атрымаў папярэджаньне, а Зьміцер Карноў 5 базавых велічыняў. Прысуд Алесю Каліце самы жорсткі - 7 сутак адміністратыўнага арышту. Нагадаем што лідэр "Моладзі БНФ" сёлета двойчы адбываў пакараньне: сем і пятнаццаць сутак.

12-50.

Зьміцер Федарук - штраф 5 базавых велічынь,

Тацяна Буланавай - штраф 4 базавыя велічыні

Людміла Атакулава - 7 сутак арышту

Франак Вячорка - штраф 5 базавых велічыняў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international