Рагачоўскім прадпрымальнікам не даюць зарэгістраваць адукацыйны цэнтр.

2007 2007-09-04T17:26:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміла Рацыі ініцыятарка стварэння “Цэнтра падтрымкі прадпрымальнікаў” Ала Гурэвіч, для рэгістрацыі цэнтра засталося вывесці прыватны дом з жыллёвага фонду. Аднак рагачоўскі райвыканкам, куды звярнулася спадарыня Гурэвіч з гэтым пытаннем, скіраваў жанчыну ў вышэйшыя інстанцыі. У сваю чаргу, Гомельскі аблвыканкам адправіў прадпрымальніцу ва ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Супрацоўнікі гэтай інстанцыі скіравалі спадарыню Гурэвіч у рагачоўскі райвыканкам.

Паводле словаў Алы Гурэвіч, на сённяшні момант яна ўжо не ведае, да каго звяртацца. Асабліва, на фоне таго, што іншыя суб’екты гаспадарання без перашкодаў выводзяць дамы з жыллёвага фонду.

Варта зазанчыць, згодна планам рагачоўскіх бізнэсоўцаў, “Цэнтр падтрымкі прапрымальнікаў” будзе аказваць адукацыйныя паслугі. Да прыкладу, мяркуецца арганізоўваць курсы замежнай мовы, сучаснага кіраўніка, заняткі па бізнэс-планаванню і вядзенню бухгалтэрыі. Падобны цэнтр у рэгіёне існуе толькі ў Гомелі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international