Пракурор запрасіў асудзіць Івана Шылу без прызначэньня пакараньня

2007 2007-09-04T17:16:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla-ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шыла каля свайго дому

Іван Шыла каля свайго дому

Судовы разгляд крымінальнай справы, узбуджанай на непаўнагадовага моладзевага актывіста Івана Шылы па арт. 193.1 КК, у Салігорску падыходзіць да завяршэньня. Былі зачытаныя паказаньні сьведкаў, якіх не было на судзе, таксама ў якасьці доказаў былі прадэманстраваныя раздрукоўкі тэлефонных праслухоўваньняў, інтэрвію з сайтаў, выразкі з газэт, аўдыёкасэты, кампакт-дыскі, павязкі, значкі «Малады Фронт», канфіскаваныя падчас вобыску ў кватэры Шылаў. Былі дапытаныя дадатковыя сьведкі, зачытаная школьная характарыстыка.

Пракурор запатрабаваў асудзіць Івана Шылу без прызначэньня пакараньня, а адвакат папрасіла апраўдаць хлопца. Прысуд будзе абвешчаны ў ў 17:45. 

Тым часам удакладнены сьпіс затрыманых у Салігорску: Алесь Каліта, Франак Вячорка, Зьміцер Хведарук, Зьміцер Ясевіч, Віктар Дзенісевіч. Іх абвінавачваюць у адміністратыўным правапарушэньні, прадугледжаным ч.1 арт.23.34 КаАП, суд над імі адбудзецца заўтра. Затрыманым нарэшце дазволілі перадаць харчовую перадачу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international