ІГАР РЫНКЕВІЧ: “У БЕЛАРУСЬ ВЯРТАЕЦЦА ІНКВІЗІЦЫЙНЫ КРЫМІНАЛЬНЫ ПРАЦЭС!”

2007 2007-09-03T16:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каментуючы чарговыя суды па справам у дачыненьні да “маладафронтаўцаў”, былы адвакат Ігар Рынкевіч зноў нагадаў аб тым, што артыкул крымінальнага кодэксу, па якім іх пераследуюць, з’яўляюцца антыканстытуцыйным, неправавым.

. “Законапраект з гэтымі “драконаўскімі” папраўкамі да кодэксу быў унесены для прыняцьця дэпутатамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ад імя Аляксандра Лукашэнкі, так што ў гэтых крымінальных артыкулаў ёсць уласны аўтар. Зараз ужо зразумела, рэпрэсіўны механізм утвараўся не толькі, каб асудзіць актывістаў “Партнёрства”, што збіраліся назіраць за выбарамі. Па аналогіі з адміністрацыйным перасьледам, пад які ў сакавіку 2006 года патрапілі больш тысячы чалавек, рэжым тады рыхтаваўся да палітычных працэсаў больш, чым над Аляксандрам Казуліным і чацвёркай лідэраў “Партнёрства” — над многімі дзесяткамі апазіцыянераў”, — лічыць юрыст

Яшчэ на пачатку траўня 2007 года беларускія праваабаронцы накіравалі зварот дэпутатам-заканадаўцам, у вышэйшыя органы судовай улады і пракуратуру зварот з настойлівымі прапановамі адмены гэтых антыправавых артыкулаў Крымінальнага кодэкса і перагляду судовых рашэньняў, рэабілітацыі асуджаных. Як паведаміў І.Рынкевіч, у тым звароце “мы запатрабавалі ад пракуратуры вынесці па справам катэгорыі кшталту справы супраць “маладафронтаўцаў” наглядныя пратэсты на прысуды, што адбыліся, а таксама спыніць вытворчасьць па ўзбуджаным крымінальным справам з вызваленьнем грамадзян ад крымінальнай адказнасьці ў сілу страты дзеяньнямі грамадзкай бясьпекі”.
Таму І.Рынкевіч, як і перад травеньскім працэсам у сталічным судзе Савецкага раёну, публічна заклікаў на гэты раз пракурораў, што падтрымліваюць у судах гарадоў Салігорска і Нясвіжа дзяржаўнае абвінавачваньне супраць “маладафронтаўцаў”, каб тыя выкарысталі адпаведную прававую норму аб вызваленьні ад крымінальнай адказнасьці— артыкул 87 Крымінальнага кодэкса.

Экс-адвакат упэўнены: “Улада праз пракуратуру павінна, прызнаўшы свае памылкі, адмовіцца ад абвінавачваньня і перастаць зьдзекавацца над суддзямі, прымушаючы тых весці палітычныя справы, падобнай справе над Іванам Шылам і Настай Азарка. Але ў суддзяў, якіх падштурхоўваюць прымаць неправавыя рашэньні і робяць неўезднымі ў Еўрасаюз, ёсць законнае выйсьце. Суддзі ў парадку арт.112 Канстытуцыі павінны пры разглядзе гэтых спраў з вывадам аб неадпаведнасьці Канстытуцыі нормы арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса вынесці апраўдальныя прысуды ў адпаведнасьці з Асноўным беларускім законам і паставіць перад Канстытуцыйным судом (праз Вярхоўны суд) пытанне аб прызнаньні артыкула 193-1 кодэкса неканстытуцыйным.”

На жаль, як указвае былы адвакат А.Казуліна, незалежнасьці суддзяў ў вырашэньні падобных спраў не існуе. “І беларускія адвакаты ў сваёй большасці цураюцца палітычна матываваных спраў, іх аргументы пры спробе спаборнічаць з дзяржаўнымі абвінаваўцамі амаль ніяк не ўплываюць на лёс падабаронных. Па сутнасці, прысуды па такім справам выносяцца не ў пакоях суддзяў, а ў кабінетах выканаўчай улады. Гэта ўжо не славуты абвінаваўчы ўхіл, а “абвінаваўчая вертыкаль”. У Беларусь вяртаецца інквізіцыйны крымінальны працэс. Юных патрыётаў дэмакратычнай Беларусі вядуць, нават не як дысідэнтаў, а як нейкіх ерэтыкоў на касьцёр судзілішча. Так пасля сфальсіфікаваных выбараў беларусы атрымалі і фальшывыя судовыя працэсы” — лічыць І.Рынкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international