Затрыманых у Нясьвіжы журналістаў адпусьцілі. Пракурор запрасіў для Насты Азаркі пакараньне - штраф у памеры 500 базавых велічыняў

2007 2007-09-04T15:04:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дастаўленых у Нясьвіжскае РАУС незалежных журналістаў Сяргея Сыса і Уладзіміра  Грызіна пасьля праверкі дакументаў па міліцэйскай базе адпусьцілі.

Сёньня падчас судовага паседжаньня ў Нясьвіжы па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненьні да моладзевай актывісткі Насты Азаркі па арт. 193.1 КК, былі заслуханы каля 9 сьведкаў з 14-ці з боку абвінавачаньня. У асноўным гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія затрымлівалі дзяўчыну падчас правядзеньня розных акцыяў.

Наста Азарка сваю віну прызнала часткова і ў апошнім слове заявіла, што будзе і надалей дзейнічаць як маладафронтаўка. Пасьля перапынку будзе абвешчаны прысуд, пракурор запрасіў прызначыць пакараньне ў выглядзе штрафу памерам у 500 базавых велічыняў. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international