Міністэрства інфармацыі Беларусі прыпыніла на адзін месяц выхад ваўкавыскай недзяржаўнай “Местной газеты”.

2004 2004-10-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады вінавацяць рэдакцыю ў парушэньні шэрагу артыкулаў “Закону аб друку ды іншых сродках масавай інфармацыі”. Галоўны рэдактар “Местной газеты” Андрэй Шантаровіч зьвязвае прыпыненьне выданьня з выбарчай і рэфэрэндумнай кампаніяй і абяцае, што газэта неўзабаве выйдзе пад другой назвай.

У загадзе міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча гаворыцца, што рэдакцыя “Местной газеты” вінаватая ў распаўсюджваньні несапраўдных зьвестак аб прыпыненьні выхаду “Новай газеты Смаргоні”.

Рашэньне Міністэрства інфармацыі ў справе смаргонскага тыднёвіка “Местная газета” назвала незаконным.

Ваўкавыскае выданьне таксама вінавацяць у публікацыі рэклямных абвестак пра дзейнасьць, якая патрабуе ліцэнзаваньня. Міністар таксама лічыць, што “Местная газета” дагэтуль не зьмяніла статусу з гарадзенскага рэгіянальнага на раённы. Таму на месяц выхад газэты будзе спынены.

За апошнія некалькі тыдняў улады прыпынілі выхад больш як 10 недзяржаўных газэтаў, паведаміла “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства