У Нясьвіжы за фатаграфаваньне затрыманыя незалежныя журналісты

2007 2007-09-04T13:06:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля будынку суду ў Нясьвіжы, дзе адбываецца судовы разгляд крымінальнай справы над моладзевай актывісткай Настай Азаркай, якую абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі "МФ", супрацоўнікі міліцыі пачалі хаваць хлопцаў у футболках з надпісам "Малады Фронт". Незалежныя журналісты Сяргей Сыс і Уладзімір Грызін, які фатаграфавалі спробы затрыманьня, самі сталі "ахвярамі" сілавікоў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў суправадзілі іх у мясцовы РАУС,  які знаходзіцца побач з судом, дзеля  разбіральніцтва.

Увогуле, у адрозьненьне ад Салігорску, судовае паседжаньне ў Нясьвіжы праходзіць пакуль што мірна. Выдзелена вялікая зала, у якой зьмясьцілася каля 50 чалавек, яшчэ каля 30  салідарных з моладзевай актывісткай чакае вынікаў разгляду справы на вуліцы. Будынак суду ацэплены міліцыянтамі, па суседству - у РАУСе - дзяжураць супрацоўнікі ПМСП.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international