viasna on patreon

Затрыманай моладзевай актывістцы Тацяне Буланавай выклікалі хуткую

2007 2007-09-04T12:23:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску сілавікі з ужываньнем грубай фізічнай сілы затрымалі 12 моладзевых актывістаў каля будынку суду, дзе сёньня пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт.193.1 КК над непаўнагадовым маладафронтаўцам Іванам Шылам. Усіх затрыманых утрымліваюць у аўтобусе каля будынку мясцовага РАУСу.

Як стала вядома ПЦ "Вясна", толькі што моладзевай актывістцы Тацяне Буланавай, зьбітай падчас затрыманьня, выклікалі "хуткую дапамогу", бо ёсьць падозраньне на пералом пальца на руцэ. Разам з міліцыянтам і амапаўцам дзяўчыну павезьлі ў шпіталь на рэнген.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства