У Салігорску ў жорсткай форме затрыманая моладзь

2007 2007-09-04T12:05:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня на судовае паседжаньне ў Салігорску падтрымаць непаўнагадовага маладафронтаўца Івана Шылу паехалі моладзевыя актывісты, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзкасьці і прадстаўнікі замежных грамадзкіх арганізацыяў. Каля будынку суду моладзь у колькасьці 12 чалавек - з іх 7 хлопцаў і 5 дзяўчат - была затрыманая сілавікамі, зьмешчаная ў аўтобус і дастаўленая ў мясцовы РАУС. Па папярэдняй інфармацыі затрыманьне адбывалася ў жорсткай форме, зьбіты старшыня МФ Зьміцер Хведарук.

На дадзены момант хлопцы знаходзяцца ў аўтобусе каля РАУСа, а дзяўчаты ў самім РАУСе. Сярод іх: Зміцер Хведарук, Франак Вячорка, Алесь Каліта, Ільля Шыла, Андрэй Тычына, Віктар Енісевіч, Кацярына Краснова, Кацярына Галіцкая, Тацяна Буланава, Яцкевіч Зьміцер, Апакулава . Адміністратыўныя пратаколы пакуль што складзеныя на шасьцярых моладзевых актывсітаў.

Пры ўездзе ў Салігорск супрацоўнікі ДАІ затрымалі юрыста і праваабаронцу Валянціна Стэфановіч, які ехаў на аўтамабіле разам з прадстаўнікамі міжнародных праваабарончых арганізацыяў - са Швецкага Хельсінскага Камітэту (са Стакгольму) і "Міжнароднай амністыі" (з Лондану). Пасьля праверкі дакументаў іх адпусьцілі, аднак ў самім горадзе даішнікі зноўку спынілі машыну і папрасілі праехаць у РАУС дзеля праверкі. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international