У таталітарнай дзяржавы няма будучыні

2007 2007-09-03T15:54:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 верасня 2007 г. ў Салігорску і Нясвіжы пачнецца разгляд крымінальных спраў у дачыненьні да актывістаў незарэгістраванага ўладамі Маладога Фронту. У Салігорску супраць непаўнагадовага Івана Шылы (суддзя Лапіна Т. ), у Нясьвіжы супраць Насты Азаркі (суддзя Дунаева М.), а 10 верасьня ў Баранавічах супраць Яраслава Грышчэні (суддзя Салавей І.). Яны абвінавачваюцца па ч.1 артыкулу 193 Крымінальнага Кодэксу (арганізацыя дзейнасьці рэлігійнай, грамадзкай арганізацыі, фонду, якія не прайшлі дзяржаўнай рэгістрацыі ці ўдзел у ёй).

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што перасьлед Івана Шылы, Насты Азаркі, Яраслава Грышчэні мае выразны палітычны характар і наўпрост зьвязаны з іхняй грамадска-палітычнай дзейнасьцю.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” няўстанна падкрэсьлівае, што прысутнасьць у Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь артыкула 193.1, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за прыналежнасьць да незарэгістраванай арганізацыі і практыка яго прымяненьня супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і палажэньням Пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы і дакументаў Капэнгагенскай сустрэчы, Канферэнцыі па чалавечым вымярэньні, Канфэрэнцыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. (CSCE). Гэта зьяўляецца ўзорам грубейшага парушэньня правоў чалавека – права на свабоду асацыяцыяў, выражэньня поглядаў і перакананьняў. Беларускія ўлады метадычна і мэтанакіравана ігнаруюць беларускую Канстытуцыю (арт.21, 36), а таксама міжнародныя пагадненьні ў галіне правоў чалавека, падпісаныя нашай краінай.

Згодна з вышэйназванымі дакументамі, парушэньні правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь не зьяўляецца выключна ўнутранай справай беларускага ўраду. Рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў наносяць непапраўную шкоду міжнароднаму іміджу нашай краіны і надзвычай кепска ўплываюць на эканамічныя і палітычныя міжнародныя стасункі. У таталітарнай дзяржавы няма будучыні.


Праваабарончы цэнтр “Вясна” чарговы раз настойліва заклікае ўлады Беларусі спыніць крымінальны перасьлед грамадзкіх і палітычных актывістаў, вызваліць іншых палітвязьняў і прывесьці крымінальнае заканадаўства краіны ў адпаведнасьць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека.

Мінск, 03.09.2007 г.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international