Дзень беларускага пісьменства без Гілевіча і Бураўкіна

2007 2007-09-03T11:01:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Штогод у першую нядзелю верасьня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Звычайна сьвята праходзіць у гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, цэнтрах асьветы, культуры і кнігадрукаваньня. На сьвята, якое сёлета пройдзе ў Шклове, не запрасілі сябраў незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Будзе шмат культурніцкіх мерапрыемстваў, навуковыя канфэрэнцыі, сустрэчы зь пісьменьнікамі. Вось толькі на сьвята запрошаныя члены аднаго – праўладнага – Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, які ачольвае генэрал Мікалай Чаргінец. Літаратараў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, які ўзначальвае Алесь Пашкевіч, на сьвяце ня будзе. Не запрасілі нават ініцыятара правядзеньня сьвята, так бы мовіць, “хроснага бацьку” Ніла Гілевіча, які будучы старшынём камісіі па культуры Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, прапанаваў праводзіць Дзень беларускага пісьменства, паведамляе “Радыё Свабода”.

“Мяне не запрасілі, гэта дакладна, – гаворыць паэт Генадзь Бураўкін. – Баюся, што з нашага Саюзу нікога не запрасілі, бо гэта ўжо становіцца такой невясёлай, дзіўнай традыцыяй. Арганізатары гэтага мерапрыемства чамусьці ацэньваюць літаратараў не па творах, якія яны напісалі, а па прыналежнасьці да адпаведнай суполкі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international