Затрыманьні за абарону кляштара і касцёла святога Язэпа

2007 2007-09-03T10:35:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 верасня ўвечары падчас збору подпісаў былі затрыманыя 6 прадстаўнікоў “Маладога Фронту” і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”.

Па словах актывістаў, яны цэлы дзень зьбіралі подпісы за адмену закона “Аб свабодзе сумленьня” і вяртаньне кляштара бэрнардынцаў каталіцкім вернікам каля Чырвонага Касьцёла. Да абеду было сабрана каля 700 подпісаў, калі пасьля перапынку маладафронтаўцы сабраліся працягваць збор подпісаў, да іх падышлі тры міліцыянты, якія дагэтуль некаторы час назіралі за імі.

Пасля агляду рэчаў, усіх шасьцёх маладзёнаў, у тым ліку і трох дзяўчат, адвялі у міліцэйскі пункт для высьвятленьня асобы.Прыкладна праз 40 хвілін, пасля таго,як міліцыянты перапісалі пашпартныя дадзеныя й дасканала праверылі ўсе асабістыя рэчы актывістаў, хлапцоў і дзяўчат адпусьцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international