Група грамадзкіх актывістаў затрымана пад Магілёвам

2007 2007-08-31T10:27:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сямёра грамадзкіх актывістаў, сярод якіх Зьміцер Салаўёў, Тацяна Буланава, Уладзімер Краўчанка, адзначалі дзень народзінаў сваёй каляжанкі ў лесе непадалёк ад Магілёва.

Нечакана прыкладна а 15 гадзіне да месца адпачынку пад’ехаў узмоцнены міліцэйскі нарад. Міліцыянты не знайшлі законных падставаў для затрыманьня, але заявілі, што ўсе сямёра мусяць праехаць у аддзел міліцыі. У актывістаў не было сьпіртнога, таму міліцыянты амаль тры гадзіны ня ведалі, як матываваць затрыманьне. Урэшце, выклікалі інспэктара МНС, які і склаў пратакол. Усе яны правялі амаль чатыры гадзіны ў няволі. Інспэктар Магілёўскай управы міністэрства надзвычайных сытуацыяў склаў пратакол аб парушэньні пажарнай бясьпекі на Зьмітра Салаўёва.

Актывісту пагражае штраф да 25 мінімальных базавых велічыняў. Памер пакараньня вызначыць магілёўская ўправа міністэрства надзвычайных сытуацыяў.
Усе сямёра актывістаў цяпер на волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international