Міністэрства інфармацыі адмяніла загад аб прыпыненні «Рэгіянальнай газеты»

2004 2004-10-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 кастрычніка Міністэрства інфармацыі адмяніла свой загад аб прыпыненні на 3 месяцы недзяржаўнай маладзечанскай "Рэгіянальнай газеты". Сузаснавальнік і галоўны рэдактар выдання Аляксандр Манцэвіч не выключае, што гэта звязана з вялікай колькасцю чытацкіх скаргаў, якія паступілі на адрас Міністэрства інфармацыі пасля прыпынення газеты.

У загадзе міністра У. Русакевіча аб адмене папярэдняга загаду апошняе рашэнне ніяк не аргументуецца. У той жа час, як паведаміў «Беларускай асацыяцыі журналістаў А. Манцэвіч, нядаўна ў рэдакцыю патэлефанаваў супрацоўнік мінінфармацыі, які паведаміў, што ў іх ужо назбіраўся цэлы стос лістоў пратэсту ад чытачоў "Рэгіянальнай газеты" ў звязку з яе прыпыненнем. Акрамя гэтага, сам галоўны рэдактар пасля прыпынення газеты пачаў збор подпісаў за адмену загаду. (Па інфармацыі БАЖ, толькі за адзін дзень ён назбіраў 235 подпісаў).

Яшчэ адной з магчымых прычын перагляду міністэрствам свайго рашэння Аляксандр Манцэвіч лічыць тое, што выданне аператыўна адрэагавала на выстаўленыя прэтэнзіі. Яшчэ ў канцы верасня рэдакцыя падала ў Мінінфармацыі ўсе неабходныя дакументы для ўнясення змяненняў у рэгістрацыйнае пасведчанне і адразу ж аплацілі рэгістрацыйны збор.

Загад аб прыпыненні на 3 месяцы "Рэгіянальнай газеты" быў падпісаны 24-га верасня. Тым жа днём былі датаваныя і два папярэджанні, вынесеныя Міністэрствам інфармацыі заснавальніку і рэдакцыі выдання. Газету звінавачвалі ў парушэнні адразу некалькіх артыкулаў Закона аб друку: у прыватнасці, у выпуску незарэгістраванага прылажэння "Тэлетыдзень", змене тэматыкі, перыядычнасці выхаду і тэрыторыі распаўсюду без паведамлення пра іх у належны тэрмін рэгіструючаму органу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international