Гомельскія міліцыянты затрымалі актывістаў за “сьвяткаваньне дня народзінаў “Бацькі”

2007 2007-08-30T14:28:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 жніўня ў цэнтры Гомеля адбыліся затрыманьні чатырох маладзёвых актывістаў Зьміцера Жалезьнічэнку, Віталя Бірукова, Андруся Ценюту, Сяргея Астафонава. Усіх затрыманых даставілі ў Цэнтральны РАУС Гомеля для высвятленьня асобаў.

 

 Як паведамляе “Гарт”, група маладзёнаў сабралася ў цэнтры горада, каб правесці акцыю, прымеркаваную да дня нараджэння Аляксандра Лукашэнкі. Паводле словаў удзельнікаў акцыі, адмыслова для мерапрыемства былі падрыхтаваныя афіцыйныя партрэцікі з выявай Лукашэнкі, якія маглі атрымаць у падарунак усе ахвотныя. Апрача гэтага, юнакі склалі петыцыю, у якой заклікалі беларускае насельніцтва прызнаць 30 жніўня дзяржаўным святам. Як распавёў адзін з удзельнікаў акцыі, Зміцер Жалезнічэнка, на дадзены момант удалося сабраць каля 20 подпісаў гомельцаў, што ўхваляюць ініцыятыву моладзі.

Удзельнікаў акцыі Зміцера Жалезнічэнку і Віталя Дабранача затрымаў прапаршчык Аляксандар Панчанка. Актывістаў Андруся Сянюту і Сяргея адвёз у Цэнтральны РАУС капітан міліцыі Васіль Мінтусаў. Як паведамілі маладзёны, міліцыянты падазраюць іх у рабаўніцтве, самі супрацоўнікі праваахоўных органаў былі апранутыя ў цывільную вопратку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international