З выбарчай гонкі зьняты намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч

2004 2004-10-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 кастрычніка акруговая камісія Уручскай выбарчай акругі №109 пазбавіла регістрацыі кандыдата ў дэпутаты, намесьніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча.
Прычынай зьняцьця кандыдата стала ўлётка без выходных дадзеных з інфармацыяй пра Алеся Міхалевіча, якая была распаўсюджаная па акрузе. Пра падробленасьць гэтай улёткі, па словах Алеся Міхалевіча, сьведчыць нават тое, што той, хто яе вырабляў, нават ня меў беларускай мовы на сваім кампутары, таму ў ёй адсутнічаюць “Ў”.

Трэба адзначыць, што пра гэтыя ўлёткі кандыдат даведаўся яшчэ ўчора і адразу ж зьвярнуўся ў міліцыю, пракуратуру і акруговую камісію з заявай пра тое, што ня мае да яе ніякага дачыненьня і патрабаваньнем разабрацца, хто спрабуе сарваць ягоную выбарчую кампанію. Але, нягледзячы на гэта, сёньня камісія вырашыла пазбавіць яго далейшай магчымасьці ўдзельнічаць у выбырах.

Алесь Міхалевіч зьбіраецца абскарджваць рашэньне акруговай камісіі ў Цэнтральную.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international