Прэвентыўныя арышты напярэдадні прыезду Лукашэнкі

2007 2007-08-30T08:49:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Джынс – за свабоду!» з пасёлка Азярэц (Менскі раён) Яўген Сільвановіч быў сёння прысуджаны Ждановіцкім судом да 5 сутак арышту. Як паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 праваабаронца Ірына Тоўсцік, актывіста затрымалі ўчора ўвечары супрацоўнікі Ждановіцкага РАУС.

Міліцыянты прыйшлі ў дом, дзе Яўген Сільвановіч пражывае разам з бацькамі. Перапісаўшы пашпартныя дадзеныя ўсіх жыхароў, яны заявілі, што маюць намер правесці ператрус. Аднак з прычыны таго, што супрацоўнікі міліцыі не мелі пры сабе ордэра, бацькі Сільвановіча не дазволілі ім гэтага зрабіць.

Міліцыянты сышлі. Аднак, калі моладзевы актывіст выйшаў з дому ў двор, яго затрымалі тыя самыя супрацоўнікі міліцыі, якія, як высветлілася, заселі побач у «засадзе».

У Ждановіцкім РУУС на актывіста склалі пратакол па звыклым для апазіцыі артыкулу – «дробнае хуліганства». Міліцыянты сцвярджалі, што Яўген Сільвановіч нібыта нецэнзурна лаяўся ў двары ўласнага дому.

Сам актывіст звязвае свой арышт з прыездам 1 верасня ў пасёлак Азярэц Аляксандра Лукашэнкі. У Дзень ведаў тут будзе адчыненая новая школа, і мясцовыя ўлады, мабыць, вырашылі падстрахавацца і ізаляваць актыўную моладзь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international