“Хочам вучыцца па-беларуску!”

2007 2007-08-29T16:26:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

1-га верасня 2007 года шэраг маладзёвых арганізацый ды інтэрнэт-праектаў плануюць правесці інфармацыйную акцыю “Хочам вучыцца па-беларуску!” у выглядзе святкаваня Дня ведаў. Запланаваны святочныя флэш-мобы, імпрэзы ды віншаванне першакласнікаў.

Традыцыйна ў гэтыя першыя дні вучобы маладыя людзі з розных ініцыятыў праводзяць інфармацыйную кампанію “Хочам вучыцца па-беларуску!”, мэтай якой з’яўляецца прыцягненне ўвагі да праблем русіфікацыі беларускіх школ ды ўніверсітэтаў. Упершыню гэта кампанія адбылася ў Мінску першага верасня 2004 года, тады некалькі дзесяткаў маладых людзей выйшлі на Кастрычніцкую плошчу беларускай сталіцы з падручнікамі роднай мовы і з сімвалічна залепленымі ртамі, аднак гэты адчаяны пратэст моладзі быў на караню прыціснуты супрацоўнікамі беларускай міліцыі.

Не сакрэт, што на беларускай мове ў Беларусi навучаюцца 21,5% школьнiкаў і колькасць беларускамоўных школ i класаў пастаянна змяншаецца. Напрыклад, калi ў 1993/1994 навучальным годзе на беларускай мове навучалiся 76% першакласнiкаў, то ў мiнулым — толькi 18,6%. Адпаведныя паказчыкi па Мiнскай вобласцi — 92,6% i 31,9%, па Мiнску — 58,6% i 2,2%.

На пачатку 2006 года абмяркоўвалася пытанне аб скасаванні вывучэння беларускай мовы ў ВНУ і ПТВ, а ў жніўні стала вядома, што гісторыю Беларусі зараз у 10-х і 11-х класах пачнуць вывучаць па-руску. Пачатак 2007 года прынёс нерадужныя навіны ў беларускіх школах былі забаронены для вывучэння многія творы знакамітых пісьменнікаў, у тым ліку і класіка беларускай літаратуры - п’еса Янкі Купалы “Тутэйшыя”.

“Штогод мы губляем больш за 100 беларускамоўных школ па ўсёй рэспублiцы, асаблiва падае iх колькасць у вёсцы”, — зазначыў А.Лозка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international