Адміністрацыя сайта САЛІГОРСК.org выказвае салідарнасьць з Іванам Шыла

2007 2007-08-29T16:17:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сайт САЛІГОРСК.org выказвае сваю салідарнасьць зь лідэрам салігорскіх маладафронтаўцаў Іванам Шыла супраць якога вылучана абвінавачаньне па артыкуле 193-1 КК РБ, які прадугледжвае пазбаўленьне волі тэрмінам на два гады за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, то бок ад імя Маладога Фронту.

 Адміністрацыя сайту, як і тысячы праваабаронцаў, палітыкаў, журналістаў і проста неабыякавах людзей у нашай краіне і за яе межамі, лічыць гэтае абвінавачаньне, як і сам артыкул, выключна палітычным, неадпавядаючым Канстытуцыі РБ і міжнародным праваабарончым пагадненьням нашае краіны. Абсурднае імкненьне аўтарытарнага рэжыму рэпрасаваць беларускую моладзь можа выклікаць толькі абурэньне і пратэст у сумленнага чалавека.

Сайт САЛІГОРСК.org адказна заяўляе аб сваёй падтрымцы найбуйнешага руху беларускай моладзі "Малады Фронт" і яе актывістаў. Лічым абсалютна неабгрунтваным і неадэкватным ціск з боку ўладаў на моладзь, якая прапагандуе ў нашым грамадзтве беларускую нацыянальную ідэю і хрысціянскія прынцыпы. Інфармацыйня вайна, аб'яўленая дзяржаўнымі СМІ супраць беларускай моладзі і актывістаў Маладога Фронту ў прыватнасьці не вытрымлівае ні якай крытыкі.

З гэтае нагоды адміністрацыя сайта САЛІГОРСК.org заклікае ўсіх добрасумленных і сьвядомых грамадзян гораду, краіны і сусьвету выказаць сваю падтрымку беларускай моладзі і лідэру Салігорскага МФу ў прыватнасьці. 4 верасьня а 10-й гадзіне раніцы ў Салігорскім раённым судзе (вул. Багамолава, 1) будзе адбывацца чарговая расправа над адным зь лепшых маладзёнаў нашае краіны і абавязак кожнага беларуса быць у гэты момант побач!

САЛІГОРСК.org таксама заклікае ўсіх інтэрнэт-юзэраў, блогераў і ЖЧ-карыстальнікаў, адміністратараў незалежных сайтаў і форумаў у бліжэйшы час распаўсюдзіць інафрмацыю аб даце і месцы палітычнай расправы над моладзьдзю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international