Міністэрства юстыцыі Беларусі часова адмовілася ад прэтэнзіяў да Беларускага Хэльсінскага камітэту.
14.10.2004.
Пра гэта паведаміла Раыё Свабода. У Міністэрстве юстыцыі Беларусі фактычна прызналі, што паўторны пазоў у Вярхоўны суд аб ліквідацыі Беларускага Хэльсынскага камітэту ня будзе накіраваны. У сярэдзіне верасьня ў Вярхоўны суд быў накіраваны пазоў аб ліквідацыі Беларускага Хэльсынскага камітэту. Аднак Вярхоўны суд пазоў Мінюсту накіраваў на дапрацоўку, адвёўшы на гэта 2 тыдні. Мінула нават больш часу, але новы пазоў у Вярхоўным судзе не зьявіўся. У прыватных размовах чыноўнікі Мінюсту прызнаюць, што “перабольшылі” з прэтэнзіямі да БХК, аднак публічна пра гэта не выказваюцца.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








