Кастусю Лукашову пакінулі крымінальны прысуд

2007 2007-08-29T11:49:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-lukashou-2.jpg
Кастусь Лукашоў у чаканьні судовага паседжаньня

Кастусь Лукашоў у чаканьні судовага паседжаньня

Увечары 28 жніўня Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў крымінальны прысуд Кастусю Лукашову. Раней брат Вячаслава Сіўчыка быў асуджаны на два гады ўмоўна за нібыта зьдзейсьнены супраціў міліцыі.

Раённы суд скаргу абароны не задаволіў. Цяпер адмовіў і Менскі гарадзкі суд.

«У маім працэсе былі парушаныя ўсе магчымыя нормы Крымінальна-працэсуальнага статуту. Нават судзьдзям было сорамна. Гэта нейкі сюррэалізм», - пракамэнтаваў прысуд Кастусь Лукашоў, -- паведамляе сайт газэты "Наша ніва"

Нагадаем, летась 29 сакавіка Канстанцін Лукашоў вывозіў з 3-га клінічнага шпіталю свайго брата, апазыцыйнага актывіста Вячаслава Сіўчыка. Невядомыя асобы ў цывільным знакамі паказвалі Канстанціну, каб спыніў аўтамабіль, але ён не падпарадкаваўся. Пазьней адзін зь міліцыянтаў, Анатоль Сушчэня, падаў заяву пра тое, што яго нібыта зьбіў аўтамабіль, якім кіраваў Лукашоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international