Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Пракуратура Мінску адмовілася ўзбудзіць крымінальную справу супраць антысэміцкіх выдаўцоў.

14.10.2004.

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Пракуратура Менску адмовілася ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненьні да выдавецкай фірмы "Праваслаўная ініцыятыва". З позвай у пракуратуру кіраўніцтва саюза беларускіх габрэйскіх аб'яднанняў і грамадаў зьвярнулася ў пачатку сакавіка. Арганізацыя прасіла распачаць крымінальную справу супраць фірмы "Праваслаўная ініцыятыва" за распаўсюд зьвестак, што распальваюць рэлігійную і нацыянальную варожасьць, а таксама скіраваных на прыніжэньне нацыянальных гонару і годнасьці габрэйскага народу. Саюз зьвяртаў увагу на кнігу “Вайна па законах подласьці”, выдадзеную “Праваслаўнай ініцыятывай”.

Старшыня саюза габрэйскіх арганізацыяў Беларусі Якаў Басін назваў адмову пракуратуры распачаць крымінальную справу "дастаткова тэндэнцыйнай, якая не адлюстроўвае сапраўднага становішча з праявамі антысэмітызму ў краіне". Кіраўніцтва саюза мае намер абскарджваць рашэньне сталічнай пракуратуры ў вышэйшых інстанцыях.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования