Старшыня Аршанскай гарадзкой камісіі па рэферэндуме засакрэчвае інфармацыю пра колькасьць прагаласаваўшых датэрмінова нават ад сяброў камісіі

2004 2004-10-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Шутаў з’яўляецца сябрам Аршанскай гарадзкой камісіі па правядзеньні рэспубліканскага рэферэндуму. 13 і 14 кастрычніка ён зьвяртаўся да старшыні камісіі А.В. Казлова з просьбай прадставіць яму дадзеныя пра колькасьць прагаласаваўшых датэрмінова. Старшыня камісіі катэгарычна адмовіў, нават нягледзячы на тое, што Цэнтрвыбаркам па скарзе Аляксандра Шутава абавязаў яго гэта зрабіць.

Старшыня Аршанскай гарадзкой камісіі Казлоў прысвоіў сабе права і асабіста вырашаць пытаньне па абмежаваньні колькасьці назіральнікаў на кожным участку. Ён, не зьбіраючы дзеля прыняцьця такога рашэньня гарадзкую камісію, накіраваў ва ўчастковыя камісіі распараджэньне абмяжоўваць рэгістрацыі назіральнікаў 3-4-5 чалавекамі. Цэнтрвыбаркам таксама адрэагаваў на дадзенае парушэньне з боку старшыні камісіі і абавязаў адмяніць абмежаваньне, аднак Казлоў праігнараваў і гэтае патрабаваньне. Відаць, дазвол на парушэньні выбарчага заканаўства старшыня камісіі атрымаў ад іншых, больш аўтарытэтных для яго асобаў.

Аляксандр Шутаў патрабуе ад ЦВК прыцягнуць старшыню камісіі Казлова да адказнасьці за сістэматычныя парушэньні выбарчага заканадўства і адхіліць яго ад кіраўніцтва акруговай і тэрытарыяльнай камісіямі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international