Тацяне Севярынец не дазволілі сустрэцца з сынам

2007 2007-08-28T11:50:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня Тацяне Севярынец – маці асуджанага ў Берасьці на 15 сутак палітыка Паўла Севярынца – не далі дазволу на сустрэчу з сынам.

Тацяна Севярынец паведаміла Радыё Свабода:

“Адразу, як прыехала зь Віцебску ў Берасьце, я зьвярнулася да начальніка ізалятару часовага ўтрыманьня Віктара Мельнікава. Прасіла дазволіць сустрэцца з сынам. Міліцыянт катэгарычна адмовіў. Фармальная падстава – Адміністрацыйны кодэкс”.

Цяпер Тацяна Севярынец спрабуе перадаць сыну ежу. Разам зь ёй – берасьцейскі праваабаронца Уладзімер Вялічкін і паплечнікі Паўла.

“Я вельмі ўражаная тым, якую падтрымку атрымаў мой сын падчас падзеяў у Берасьці, – кажа Тацьцяна Севярынец. – Яму перадалі спальнікі, нешта з адзеньня, садавіну. Вельмі хочацца пабачыцца з гэтымі людзьмі і выказаць нашу шчырую бацькоўскую падзяку”.

Ад 22 жніўня Павал Севярынец утрымліваецца ў ізалятары ўпраўленьня ўнутраных справаў Маскоўскага раёну Берасьця. Ён быў затрыманы ў часе прэзэнтацыі сваіх кніг і асуджаны на 15 сутак зьняволеньня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international