Прысуд, вынесены Паўлу Севярынцу, будзе абскарджаны

2007 2007-08-28T10:33:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 жніўня пададзена скарга на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста, які 22 жніўня прыгаварыў апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца да 15 сутак арышту па ч. 3 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу года).

У інтэрв'ю БелаПАН адвакат П.Севярынца Павел Алесік зазначыў, што Брэсцкі абласны суд разгледзіць скаргу не пазней чым праз два-тры тыдні з моманту яе падачы.

Нагадаем, П.Севярынец быў затрыманы 19 жніўня ў час прэзентацыі сваёй кнігі "Лісты з лесу" ў офісе Брэсцкай арганізацыі Партыі БНФ. Разам з палітыкам у міліцыю было дастаўлена каля 30 удзельнікаў сустрэчы. Пасля затрымання П.Севярынец правёў каля сямі гадзін у аддзяленні міліцыі Маскоўскага РАУС Брэста. У суд палітык быў дастаўлены 20 жніўня, аднак канчатковы прыгавор быў вынесены толькі праз два дні.

 
Як паведамлялася раней,  берасцейскія праваабаронцы  дамагліся дазволу перадаць у
ізалятар часовага ўтрыманьня радыёпрымач для Паўла Севярынца. Учора ён быў перададзены праз адміністрацыю ізалятара.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, сёньня Паўла Севярынца наведае ягоная маці. Палітыка таксама плануюць наведаць на  гэтым тыдні  лідэр“Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і  старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international