Фронт пятнаццаты раз ушаноўвае Дзяды на Курапатах

2002 2002-11-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэданьні самай легендарнай акцыі ў наўнойшай гісторыі Беларусі Вадзім Лабковіч зьвярнуўся да аднаго з арганізатараў самай першай акцыі, а цяпер
старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі:
– Сёлета Фронт ажно пятнаццаты раз ушануе Дзяды на Курапатах. Прыгадайце, як рыхтавалася першая легендарныя акцыя ў 1988 годзе.
– Восень 1988 году стала паваротнай у гісторыі Беларусі, а знакам павароту былі менавіта Дзяды. Тады маладзёвыя згуртаваньні “Талака” і
“Тутэйшыя” вырашылі заклікаць людзей ушанаваць Дзяды на Ўсходніх могілках і ў Курапатах, праўда пра якія, адкрытая Зянонам Пазьняком,
так узрушыла ўвесь народ. Аднак нечакана для лідэраў “Талакі” й “Тутэйшых” бальшыня сяброў навастворанага аргкамітэту Беларускага
Народнага Фроту, у тым ліку й сам Пазьняк, назвалі задуму “талакоўскімі штучкамі” й не ўхвалілі яе. І тады мы на свой страх і рызыку
аддрукавалі й распаўсюдзілі немалы на той час наклад улётак-аб’яваў з запрашэньнем на Дзяды.
– Як праходзіла сама акцыя?
– Дзясяткі тысяч людзей адгукнуліся на заклік. Улады перакрылі апошнюю станцыю мэтро, і людзкая плынь цякла па праcпэкце – тады яшчэ
Леніна – у бок могілак. Да гонару старэйшых сяброў аргкамітэту, на самую акцыю яны прыйшлі. На пераходзе праз вуліцу Каліноўскага быў
першы ў найноўшай гісторыі Беларусі “хапун” з ужываньнем газаў. Мяне, памятаю, адбілі ад людзей у цывільным, якія амаль завалаклі мяне ў
машыну, Алесь Емяльянаў і Антаніна Хатэнка, і я прабраўся на месца першага збору – праз самыя могілкі. Калі людзей пачала цясьніць міліцыя,
яны рушылі на Курапаты. Там, на гары, і адбыўся першы мітынг; прамаўлялі Пазьняк, Арлоў; і на гэтае мірнае ўшанаваньне Дзядоў таксама
былі кінутыя сілавыя структуры. Так адбыўся курапацкі хрост БНФ. З таго часу Фронт штогод на Дзяды ўшаноўвае Курапаты.
– На ваш погляд, якое мейсца ў найноўшай гісторыі й станаўленьні Беларусі адыграла тая акцыя?
– Камунізм канаў. Гэта ўсе адчувалі, але не было штуршка, каб грамадзтва канчаткова аджыло. І пасьля Дзядоў мільёны ў Беларусі пачулі, што
ёсьць сіла, здольная змяніць краіну. Гэтая сіла – БНФ, і грунтуецца яна на вечных маральных каштоўнасьцях. Бо Дзяды як дзень павагі да
продкаў ёсьць сымбалічным увасабленьнем такой каштоўнасьці. Зрэшты, Дзяды ня першы раз у нашай гісторыі сталі сымбалем барацьбы:
узгадайма вялікую паэму вялікага Міцкевіча, супраць якой так шалёна змагаліся імпэрская царская жандармерыя. Гвалтоўны разгон нашых
Дзядоў 1988 году ўзбурыў сумленных людзей, якія пасьля 30 кастрычніка сталі іншымі – гатовымі да змаганьня.
Інтэрвію падрыхтаваў прэс-сакратар Партыі БНФ Вадзім Лабковіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international