Суды ў Нясвіжы адбудуцца сёньня

2007 2007-08-27T12:07:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманых у Нясвіжы ў суботу ўначы актывістаў Маладога фронту будуць судзіць сёньня.  Насту Азарку, Насту Палажанку, Арцёма Дубскага і Аляксандра Жукава  затрымалі за надпіс, зроблены на  плоце - “Беларусь – гэта сьвятое!”.  Яшч моладзевыя актывісты раздавалі ўлёткі ў падтрымку  Насты Азаркі, крымінальная справа якой будзе разглядацца ў мясцовым судзе 4 верасьня.

Пасьля гэтага пад’ехалі міліцыянты і затрымалі актывістаў. У актывістаў міліцыянты забралі тэлефоны. Патрабаваньне Насты Палажанкі выклікаць адваката было адхілена.
Азарка, Дубскі і Жукаў правялі ноч ў нясьвіскім пастарунку. Яшчэ адну затрыманую разам зь імі актывістку “Маладога фронту”, непаўнагадовую Насту Палажанку адпусьцілі. Яна вярнулася ў Менск, дзе яе чакае адміністрацыйная камісія.

Як паведамляла прэсавая служба Моладзі БНФ,  моладзевых актывістаў прадтрымалі ўсю ноч у Нясвіжскім РАУС без складаньня пратаколу з адключанымі тэлефонамі.

Лідэр Моладзі БНФ Алесь Каліта так пракаментаваў гэтае затрыманьне: "Уражвае ступень нахабнасьці нясьвіскіх міліцыянтаў, каторыя без складаньня пратаколу прадтрымалі маладзёнаў ўсю ноч і трымаюць дагэтуль. Зразумела, што ГБшныя прыслужнікі будуць вымушаныя скласьці хоць нейкі пратакол, каб апраўдаць свае антыграмадзянскія дзеяньні. Прагназую, што пратакол будзе складзены па стандартнай хуліганцы арт. 17.1."

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international