У Бярэсці працягваюць затрымліваць моладзь

2007 2007-08-27T11:24:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Тры актывісты Руху “За Свабоду” былі затрыманыя ў Брэсце за расклейку ўлётак “Свабода Паўлу Севярынцу”.

Андрэй Шарэнда, Юля Пашко, Міхал Іллін
ў нядзелю ўначы былі дастаўлены супрацоўнікамі міліцыі ў Ленінскі РАУС Брэста. Пасля трохгадзіннага ўтрымання ў аддзяленні міліцыі, дагляду асабістых рэчаў, складання пратаколаў і канфіскацыі друкаваных матэрыялаў актывістаў адпусцілі. На наступным тыдні іх чакае суд.

Нагадаем, што 19 жніўня ў Брэсце было затрымана каля 40 актывістаў дэмакратычнага руху, сярод якіх затрыманы сёння ўначы Андрэй Шарэнда, прысутных на прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты з лесу”. Паўла Севярынца пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Астатніх затрыманых яшчэ чакае суд.

Па інфармацыі "Руха за свабоду".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international