«Рэпарцёры без межаў» супраць «рэгулявання» інтэрнэт-СМІ

2007 2007-08-27T11:08:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" 24 жніўня выказала занепакоенасць у сувязі з планамі беларускіх улад стварыць працоўную групу па вывучэнні сусветнага досведу ў галіне рэгулявання дзейнасці інтэрнэт-СМІ.

Нагадаем, 20 жніўня намеснік міністра інфармацыі Беларусі Аляксандр Слабадчук паведаміў, што цягам месяца будзе створаная працоўная група, у склад якой увойдуць прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых ведамстваў краіны. Па яго словах, група "скрупулёзна вывучыць сусветныя напрацоўкі па рэгуляванні дзейнасці інтэрнэт-выданняў з тым, каб стварыць у Беларусі нарматыўную базу ў гэтай галіне".

"Мы занепакоеныя тым, што ўлады вырашылі працягнуць падрыхтоўку для абмежаванняў свабоды слова ў Інтэрнэце, – гаворыцца ў заяве "Рэпарцёраў без межаў". – Інтэрнэт з`яўляецца адным з нешматлікіх месцаў, дзе беларусы могуць быць свабодныя. Той факт, што ў якасці прыкладу (рэгулявання дзейнасці інтэрнэт-СМІ. — БелаПАН.) прыводзіцца досвед Кітая, паказвае, наколькі рэпрэсіўныя планы ўлад".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international