Службоўцы Мінюста бегаюць ад праваабаронцаў

2007 2007-08-24T14:35:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У інтэрв`ю БелаПАН праваабаронца Уладзімір Лабковіч паведаміў, што "супрацоўнік Міністэрства, які займаўся рэгістрацыяй "Вясны", два дні дзесьці хаваецца, а тэлефон начальніка ўпраўлення грамадскіх аб`яднанняў не адказвае". "Мне абсалютна незразумелая логіка Мінюста, бо было даволі часу для прыняцця рашэння наконт лёса "Вясны" на ўсіх узроўнях", – заявіў ён.

У.Лабковіч паведаміў, што праваабаронцы рыхтуюць скаргу на імя міністра юстыцыі аб парушэнні беларускага заканадаўства, якое патрабуе прыняцця рашэння аб рэгістрацыі грамадскага аб`яднання ў месячны тэрмін.

Праваабаронца адзначыў, што сёння ў Беларусі існуе толькі некалькі праваабарончых арганізацый: Беларускі Хельсінкскі камітэт, "Прававая ініцыятыва", Беларуская асацыяцыя журналістаў. "У Беларусі праваабаронцы знаходзяцца пад жорсткім кантролем, фактычна ў падполлі", – лічыць У.Лабковіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international