У Пінску ціснуць на маладых актывістаў

2007 2007-08-24T11:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 жніўня 2006 года актыўная моладзь Пінска праводзіла акцыю “Салідарнасці”. У скверу, прысвечанаму 900 гадавіне Пінска, яны запалілі сьвечы, размясцілі ў шэраг партрэты зніклых і палітвязняў.

Пад час правядзеньня акцыі  быў затрыманы старшыня Пінскай суполкі Ігар Салавей. У яго забралі лічбавы здымальнік і выдалілі ўсе  фотаздымкі з акцыі. Пасля Ігара адвезлі ў Пінскі ГАУС, дзе правялі допыт.

19 жніўня кіраўнік Пінскай суполкі Моладзь БНФ Зьміцер Кісель размяшчае навіну на Пінскім інфармацыйным сайце аб тым, што 1 верасня 2007 года ў Пінск наведае Аляксандр Мілінкевіч.

Праз тры дні адміністрацыя сайта пад ціскам выдаліла дзве тэмы з трох аб прыездзе Мілінкевіча,  аўтарам якіх з’яўляўся Зьміцер Кісель. Вечарам 22 жніўня яму забараняюць размяшчаць матэрыялы  на сайце тэрмінам да 1 верасня.

Самае цікавае, што пачаўся ціск на родных Зміцера. Так, дарэктар Пінскай гімназіі Эдуард Лявоцкі папярэдзіў дзеда Зьміцера Кісяля: “ Кісель... То гэта яшчэ той Кісель. Мы за ім сочым, сочым за кожным крокам, словам, артыкуламі, што ён піша ў сеціве і ў “Мясцовым Часе”. Прагучалі пагрозы пра магчымыя складанасьці з паступленьнем актывіста ў наступным годзе ў ВНУ.

Назаўтра ў маці Зміцера патрабавалі , каб сын выдаліў свае артыкулы з сеціва і знішчыў свой прыватны дзённік у сеціве. Зноў прагучалі пагрозы аб цяжкасцях і немагчымасцях паступлення Зміцера Кіселя ў ВНУ.

Таксама напачатку жніўня ў Пінску сябра Моладзі БНФ Зьміцер Бадзэвіч і  сябра АГП Вадзім Макееў  былі вымушаныя пад ціскам адміністрацый звольніцца са сваёй працы.

“ Гэта хваравітая рэакцыя мясцовай улады. Яны адчуваюць, што ў Пінску паднялася моцная хваля дэмакратычнага руху, а тут яшчэ візыт Аляксандра Мілінкевіча. Перад яго прыездам моладзь значна актывізуецца і справа  можа скончыцца арыштамі...” – канстатуе старшыня Пінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international