Берасьцейскія суддзі бяруць “тайм-аут”

2007 2007-08-23T13:08:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністратыўных судоў над затрыманымі ў Берасьці 19 жніўня ўдзельнікамі прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу” на гэтым тыдні, хутчэй за ўсё, ня будзе.

Як лічыць берасьцейскі  праваабаронца Уладзімер Вялічкін, галоўная мэта была дасягнута 22 жніўня: суд прызнаў прэзентацыю незаконным масавым мерапрыемствам, а Павал Севярынец асуджаны. Такім чынам падрыхтавана база для разгляду астатніх дваццаці васьмі адміністратыўных спраў. Да таго ж, відаць, судовым работнікам, на чале з суддзёй суда Маскоўскага раёна Берасьця Вольгай Сьмірновай, патрабуецца пэўная рэабілітацыя пасля псіхалагічнага стрэсу, атрыманага гэтымі днямі.

Уладзімер Вялічкін паведаміў таксама, што Павал Севярынец утрымліваецца зараз ў ізалятары часовага ўтрыманьня Маскоўскага РАУС. Блізкія і сябры палітыка спрабавалі перадаць яму дазволеныя заканадаўствам рэчы, але атрымалі адказ: “Перадача будзе прынята пры ўмове аплаты ўтрыманьня Севярынца ў ізалятары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international