Назіральнік ад БХК здаў пьянага старшыню камісіі ў міліцыю.
14.10.2004.
13 кастрычніка старшыня участковай камісіі пасёлку Фарынава Развякоў І. Г. быў здадзены ў пьяным выглядзе ў міліцыю падчас датэрміновага галасаваньня. Супрацоўнікі міліцыі адвезлі Развякова ў Полацкі псіхіятрычны шпіталь на асведчваньне. Здаў Развякова ў міліцыю назіральнік ад БХК Уладзімір Амосаў. Развякоў І. Г. працуе дырэктарам Фарынаўскага сельскага дома культуры (СДК). 12 кастрычніка ў 10.00 ён сарваў з шкляных дзвярэй Фарынаўскага СДК агітацыйны плакат кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Салаўёва. Свае дзеяньні ён патлумачыў тым, што пачалося папярэдняе галасаванне і агітацыю трэба зрываць.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








