Кандыдату БНФ Аляксею Лапіцкаму забаранілі сустрэчы з выбаршчыкамі і канфіскавалі ўлёткі

2004 2004-10-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 кастрычніка ў давераных асобаў Аляксея Лапіцкага — Сьвятланы Лапіцкай і Тацьцяны Сабалеўскай-Давыдоўскай, якія раздавалі агітацыйныя ўлёткі кандыдата ля прахадной “БелАЗа”, міліцыянт, які пад’ехаў на машыне УАЗ 10-52 МО, выхапіў улёткі, хутка сеў у машыну і зьехаў. Давераным асобам, якія спрабавалі высьветліць, у чым справа, ён сказаў, каб зьвярталіся ў адзьдзел міліцыі.

Кандыдат напісаў заяву ў гарадзкую пракуратуру з патрабаваньнем прыняць захады пракурорскага рэагаваньня ў адносінах да міліцыянта. Таксама ён нагадаў у лісьце, што 9 кастрычніка пры распаўсюдзе агітацыйнай прадукцыі па скрынях ягоныя давераныя асобы — сын і жонка — былі затрыманыя. Іх у “варанку” з бамжамі даставілі ў міліцыю, пасьля чаго адпусьцілі. 9-10 кастрычніка міліцэйскія нарады з двух чалавек двойчы здымалі з інфармацыйных стэндаў у інтэрнатах па праспэкце Міру агітацыйныя матэрыялы кандыдата. Даг этуль на ягоныя скаргі па гэтых фактах пракуратура ніяк не адрэагавала.

12 кастрычніка, як стала вядома, у школе № 4 уласнаручна садраў плякаты кандыдата кіраўнік жодзінскага гарадзкога адзьдзелу адукацыі Яўген Горыд.

А на прахадных “БелАЗа” вывесілі толькі ўлёткі кандыдата. Супрацоўніца прадпрыемства Алена Конан, якой было даручана замацаваць агітацыйныя матэрыялы кандыдата, паводле словаў спадара Лапіцкага, адмаўляецца вывешваць ягоныя плякаты са спасылкаю на адпаведны загад ад старшыні Жодзінскай акруговай камісіі Аляксандра Пугача.

Аляксей Лапіцкі паведаміў, што замест трох плянаваных сустрэчаў з працаўнікамі “БелАЗу” пасьля першай сустрэчы, што адбылася 13 кастрычніка, начальнік адзьдзела кадраў Станіслаў Якубовіч адмовіў у правядзеньні двух другіх. У той жа час для канкурэнткі Ніны Ругаль такіх абмежаваньняў не існуе, і яна неаднаразова ладзіла сустрэчы на заводзе.

Напярэдадні, 12 кастрычніка, Аляксей Лапіцкі прыйшоў у школу №2, дзе праводз ілася сустрэча Ніны Ругаль, каб таксама атрымаць магчымасьць сустрэцца з настаўнікамі. “Дырэктар школы Аляксандр Ксяневіч сказаў, што трэба дазвол намесьніка старшыні выканкаму Ўладзімера Сямашкі, — распавёў Аляксей Лапіцкі. — Я прапанаваў патэлефанаваць яму. Калі дырэктар пазваніў і сказаў, што тут Лапіцкі знаходзіцца і хоча выступіць, той проста кінуў слухаўку. Тады ператэлефанаваў я, і Сямашка заявіў, што мне ён забараняе сустракацца ў школе”.

Кандыдат паведаміў таксама, што выбарчыя камісіі не даюць зьвестак ягоным давераным асобам аб колькасьці атрыманых бюлетэняў і колькасьці прагаласаваўшых датэрмінова. “Пры гэтым кіраўнік Жодзінскай акруговай камісіі Аляксандар Пугач пагражае, што калі мае давераныя асобы будуць запытвацца аб гэтым, то ён зьніме мяне з выбарчай дыстанцыі”, — адзначыў Аляксей Лапіцкі.

Прэс-група Партыі БНФ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international