Суд над актывісткай незарэгістраванага “Маладога фронту” Настай Азаркай прызначаны на 4 верасня.

2007 2007-08-22T17:29:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/azarka-nasta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наста Азарка

Наста Азарка

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, у судзе Нясвіжскага раёна 4 верасня будзе разглядацца крымінальная справа Насты Азаркі, узбуджаная па артыкулу 193.1 КК РБ (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Суддзя М. Дунаева.

Нагадаем, што напачатку ліпеня ў сродках масавай інфармацыі паведамлялася аб вылучэньні ў асобную вытворчасцьць матэрыялаў на моладзевую актывістку Насту Азарку, якія былі накіраваны на разгляд пракурора Мінскай вобласьці. Яшчэ 5 сакавіка 2006 года ў дачыненьні да Насты Азаркі ўзбуджалася крымінальная справа па арт. 193.1 КК РБ (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Але тады справа была спыненая.

Дакладныя даты судоў над двума іншымі маладафронтаўцамі — Яраславам Грышчэням  і Іванам Шылам  верагодна стануць  вядомыя напрацягу дзвух бліжэйшых дзён

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international