Адміністрацыя ААТ “Гродна Азот” аказвае ціск на сяброў незалежнага прафсаюза

2007 2007-08-22T16:42:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адміністрацыя акцыянернага таварыства “Гродна Азот” пачала ажыццяўляць ціск на сяброў Беларускага незалежнага прафсаюза з мэтай прымусіць іх выйсці з арганізацыі.

Намеснік дырэктара акцыянернага таварыства “Гродна Азот” па ідэалагічнай працы Міхаіл Краўчанка выклікае начальнікаў цэхаў прадпрыемства, знаёміць іх са спісам тых працоўных, якія з’яўляюцца сябрамі незалежнага прафсаюза і патрабуе ў вуснай форме аказваць на іх ціск з мэтай выхаду з арганізацыі і ўваходжання ў праўладную прафсаюзную арганізацыю “Белхімпрафсаюзу”.

На думку старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза Сяргея Антусевіча такія дзеянні кіраўніцтва прадпрыемства вельмі падобны на тое, што адбывалася паўтара года таму, калі арганізацыя страціла больш за 500 сваіх сяброў:

- Метады, якімі карысталася кіраўніцтва прадпрыемства тады, вельмі падобныя да цяперашніх. Адзінае адрозненне у тым, што змяніўся намеснік дырэктара па ідэалогіі, які і з’яўляецца ініцыятарам ціску на сяброў незалежнага прафсаюза.

Першасная арганізацыя Беларускага незалежнага прафсаюза “Гродна Азот” з’яўляецца адзінай у Гродне незалежнай прафсаюзнай суполкай, якая афіцыйна працуе на прадпрыемствах горада. Негледзячы на пратэсты ўплывовых міжнародных арганізацый, а таксама Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, ціск на сяброў незалежнага прафсаюза не спыняецца, але, на думку лідэра суполкі Сяргея Антусевіча, ягоныя сябры робяць пэўныя крокі дзеля абароны сваіх правоў. Кіраўніцтва “Гродна Азот” ужо атрымала лісты пратэсту ад Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў і Беларускага незалежнага прафсаюза. Бліжэйшым часам збярэцца кіруючы орган арганізацыі, якім з’яўляецца бюро, і вырашыць далейшыя дзеянні ў справе адстойвання сваіх правоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international