Мытня дае “дабро” вашай перапісцы

2007 2007-08-22T16:17:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/post.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнім часам службовая карэспандэнцыя з-за мяжы, якая прыходзіць на адрас віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека Алеся Бяляцкага стала пазначацца пэўнага роду пячаткамі:  "Прад'явіць на мытны догляд" і "Выпуск дазволены. Мінская рэгіянальная мытня". Такі пільны нагляд за перапіскай спадара Бяляцкага невыпадковы, паколькі ў краіне створана зручная сістэма кантролю за прыватнай поштай актыўных грамадскіх дзеячаў, праваабаронцаў, палітыкаў.

Цалкам разумела, калі мытня ажыццяўляе догляд шматкілаграмовых паштовых скрынь, але што імкнуцца адшукаць у капэртах? Здагадацца нецяжка. Верагодна, сярод супрацоўнікаў мытні, а магчыма, што і пад гэтым фасадам, шчыруюць сучасныя цэнзары.

Прычым, калі некалькі гадоў назад сляды перлюстрацыі хаваліся за прымітыўным штемпелем “ Атрымана ў пашкоджаным выглядзе”, дык зараз догляд робіцца больш прафесійна. Нават сталі не так заўважны, як некалі, брудныя сьляды канцылярскага клею.

Але ж праблема засталася. Сёньня парушаюцца правы соцен беларускіх грамадзян на таямніцу перапіскі, якая заканадаўча можа быць абмежавана толькі ў дачыненьні да лістоў ў месцы і з месцаў зняволеньня, з следчых ізалятараў і ў некаторых выключных выпадках, якія  прадугледжаны законам. Або з санкцыі пракурора, паколькі размова йдзе пра недатыкальнасць прыватнага жыцьця грамадзян.

Запісы па палітфоруме беларускага парталу tut.by http://forums.tut.by/showflat.php?Board=socleader&Number=4328481&page=6&view=collapsed&sb=5&o=&fpart= сведчаць калі не пра масаваць такой з’явы як перлюстрацыя, дык пра трывожную тэндэнцыю грубага ігнараваньня ўладай, якую прадстаўляе ў дадзеным выпадку мытня, таямніцы перапіскі. Прыводзім толькі некалькі фрагментаў з гэтага форума:

“…за апошнія гады я не атрымаў з-за мяжы АНІВОДНАГА ліста, які б не меў на сабе вышэй згаданы штамп - ФАКТ. І мае сябры-знаёмыя кажуць пра тое ж. Такая вось "таямніца перапіскі"...;

Прислали мне сегодня пакет из-за границы. В ящик бросили квитанцию. На квитанции написано - с наложенным платежем 2060 рублей... Прихожу на почту - спрашиваю - что за наложенный платеж?, а мне отвечают - а это с вас за услуги по таможенному оформлению. Они же там на таможне ваш пакет вскрывали и проверяли. Вот за это с вас и причитается... “;

Я только один раз из Германии получил пакет. Со штампом "Мінская рэгіянальная мытня. Выпуск дазволены". Без дат и подписей. "С адресата взыскать таможенную пошлину в размере 1 рубль";  

“…последние лет пять получаю корреспонденцию со штампом "Атрымана ў пашкоджаным стане". Хорошо ещё денег за это не брали!

Каментары тут, як кажуць,  залішнія.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international