Беларускія салдаты паедуць у гарачыя пункты?
22.08.2007.
Тэгі: грамадства, войска, міратворчыя сілы.
Крыніца: Хартыя'97.
Паводле яго слоў, плануецца стварыць кантынгент, які будзе дзейнічаць як у зоне адказнасці арганізацыі, так і за яе межамі пад эгідай ААН.
Бардзюжа нагадаў, што 6 кастрычніка ў Душанбэ пройдзе пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі, на якім кіраўнікам краін?удзельніц АДКБ будзе прадстаўлены дакумент, які прадугледжвае стварэнне падобных міратворчых сіл, паведамляе «Інтэрфакс».
Нагадаем, членам гэтай арганізацыі з’яўляецца і Беларусь. Кіраўнік камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета рэспублікі Мікалай Чаргінец паведаміў «Еўрарадыё», што з’яўляецца прыхільнікам стварэння такіх міратворчых сіл:
«Я не супраць утварэння такіх сілаў, якія б пад эгідай ААН маглі выконваць міратворчую місію»
Чаргінец зазначыў, што ў Беларусі няма такога заканадаўства, якое б забараняля ўдзельнічаць у міратворчым кантынгенце. Такім чынам, беларускія салдаты дзеля навядзення міру могуць трапіць у месцы ваеннага канфлікту:
«Гэта не баявыя кропкі, а кропкі нестабільнасці, дзе патрэбная міратворчая дзейнасць. Гэта, канешне, зона рызыкі, але калі ААН прымае падобнае рашэнне, Беларусь гатовая ўдзельнічаць»
Навіны па тэме
25.08.2008 Таварыства аховы помнікаў просіць падтрымкі ў журналістаў
20.08.2008 Кім і Парсюкевіч на свабодзе
16.08.2008 Падарунак старшыні Вярхоўнага суда
14.08.2008 Human Rights Watch: абодва бакі забівалі мірных жыхароў
12.08.2008 Віталя Каратыша адпусьцілі з войска для падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ў якасьці кандыдата
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









