13 кастрычніка 2004 года ў Віцебску быў затрыманы супрацоўнікам Першамайскага РУУС актывіст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Міхаіл Паўлаў.

2004 2004-10-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Міхаіл Паўлаў быў затрыманы пры распаўсюдзе улётак, зьмест якіх датычны пытанняў, вынесеных на рэферэндум. Затрыманы быў дастаўлены ў Першамайскі РАУС, дзе быў складзены пратакол па парушэнні арт. 172-3 (распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходзячых дадзеных). Пры асабістым даглядзе у М. Паўлава знайшлі 12 таблетак "Метіонін", якія свабодна прадаюцца праз аптэкі і не зьяўляюцца
наркатычным альбо моцнадзейсным сродкам. Па сутнасці гэта казеінавы
экстракт са звычайнага тварагу. Нягледзячы на даведкі, атрыманыя з
аптэкаупраўлення супрацоўнікамі міліцыі па тэлефоне, пратакол выняцця лекавага сродку ўсё ж склалі, а лекі адправілі на экспертызу.
Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння накіравалі на разгляд
адміністрацыйнай камісіі. У часе знаходжання ў памяшканні Першамайскага РАУС Міхаіл Паўлаў пачуў, як дзяжурны афіцэр капітан Абрамовіч Алег Васільевіч аддаваў па тэлефоне загад міліцыянтам на выбарчых участках наступнага зьместу:
неадкладна паведамляць яму, афіцэру дзяжурнай часткі Першамайскага
РАУС дадзеныя аб усіх назіральніках, якія прыбываюць на выбарчыя
участкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international