УВАГА! Усіх беларусаў пазбаўляюць права свабоднага ўдзелу ў выбарах і рэферэндуме. За два бюллетэні ставіцца толькі адзін подпіс у сьпісе выбаршчыкаў

2004 2004-10-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калі ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” пачала паступаць інфармацыя, што на выбарчых участках выбаршчыкам прапануецца паставіць толькі адзін подпіс за два бюллетэні (па выбарах у Палату прадстаўнікоў і рэферэндуме), то адразу нават не паверыла. Праверыць гэтую інфармацыю я накіравалася на свой выбарчы ўчастак №560 Каліноўскай выбарчай акругі №108. Сапраўды, сакратар камісіі прапанавала мне паставіць подпіс за два бюллетэні. На мае словы, што я хачу адмовіцца ад удзелу у рэферэндуме і якім чынам гэта будзе адлюстравана ў сьпісе выбаршчыкаў, сакратар камісіі сказала, што ніякім.

Такім чынам, я, як і ўсе выбаршчыкі Беларусі, аказалася пазбаўленая права на свабодны ўдзел у выбарах і рэферэндуме, гарантаваны арт. 5 Выбарчага кодэкса: “Выбары (..) дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, (...) удзел у рэферэндуме з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык, удзельнік рэферэндума асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах, рэферэндуме, за каго галасаваць на выбарах, за што галасаваць на рэферэндуме”.

І гэтае грубейшае парушэньне правоў выбаршчыкаў – па ўсёй Беларусі.

Вось ужо сапраўды: няважна як прагаласуюць, важна хто і як будзе лічыць.

Тацяна Рэвяка, Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international