Запатрабаваў дэклярацыю па-беларуску -- чакай суда

2007 2007-08-21T14:27:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

30 жніўня ў Гомелі адбудзецца суд над грамадзкім актывістам Сяргеем Сямёнавым. Падставай для судовага разбіральніцтва зьяўляецца быццам бы адмова спадара Сямёнава ў запаўненьні мытнай дэклярацыі на расейскай мове.

Днямі гомельскі актывіст Сяргей Сямёнаў перасякаў беларуска-ўкраінскую мяжу. У памежным пункце "Церуха" мытнікі запатрабавалі ў маладзёна запоўніць дэклярацыю. Актывіст адказаў на гэта, што гатовы прадаставіць неабходную інфармацыю ў вуснай форме. Аднак супрацоўнікі мытні прадаставілі пастанову, згодна зь якой спадар Сямёнаў па запатрабаваньню мытні абавязаны запаўняць дэклярацыю выключна ў пісьмовай форме. Вынікам непрацяглай размовы з супрацоўнікамі мытнага камітэта сталася складаньне пратакола “аб непадпарадкаваньні законным патрабаваньням супрацоўніка мытні”.

Паводле словаў спадара Сямёнава, падобны вынік яго зьдзівіў, паколькі ён зусім не адмаўляўся прадаставіць неабходныя для мытнікаў зьвесткі. Як патлумачыў актывіст, ён пагадзіўся запоўніць мытную дэклярацыю, але з умовай, што блянк будзе па-беларуску.

Сяргей Сямёнаў запрашае ўсіх неабыякавых людзей Гомеля падтрымаць яго падчас судовага працэсу, які адбудзецца 30 жніўня ў 14-30 па адрасе Пушкіна, 10.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international