Праваабаронцы сустрэліся з першым намеснікам міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Петрашам

2007 2007-08-21T13:47:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімер Лабковіч 21 жніўня былі на асабістым прыёме ў першага намесніка міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Петраша.

Беларускіх праваабаронцаў ў першую чаргу цікавіла пытаньне рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”. Нагадаем што ініцыятыўная група праваабаронцаў 23 ліпеня падала ў Міністэрства юстыцыі дакументы для рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна” і праз два дні Мінюст павінен прыняць сваё рашэньне.

Алесь Бяляцкі пад час гутаркі зьвярнуў увагу першага намесніка міністра на міжнародны аспект рэгістрацыі ГПА “Вясна”: “Да пытаньня рэгістрацыі зараз прыцягнута ўвага міжнароднай грамадскасьці, якая занепакоена чакае станоўчых крокаў, якія б сведчылі пра жаданьне беларускай улады нармалізаваць адносіны з грамадзянскай супольнасьцю. Такім чынам мы падаем ясны сігнал пра тое, што рэгістрацыя “Вясны” гэта не толькі ўнутраная справа дзяржавы і пэўны індыкатар адкрытасьці беларускіх уладаў да шырокага супрацоўніцтва з замежжам.

Аляксандру Петрашу было перададзена рашэньне Камітэта ААН па правах чалавека, які прызнаў незаконнай ліквідацыю праваабарончага цэнтра “Вясна” ў 2003 годзе і пераклад гэтага рашэньня на беларускую  мову.

Юрысты Уладзімер Лабковіч і Валянцін Стэфановіч асобна падкрэслілі, што беларускія праваабаронцы шчыльна ўвязваюць рэгістрацыю праваабарончага аб’яднаньня з становішчам з правамі чалавека ў Беларусі.  Рашэньне, якое мусіць прыняць Мінюст,  будзе найлепшым выхадам з няёмкага становішча, у якое трапілі улады Беларусі, ліквідаваўшы праваабарончы цэнтр “Вясна” ў 2003 годзе.

Старшыня забароненага ўладамі ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі паведаміў спадару Петрашу таксама пра тое, што ў кастрычніку Беларусь з афіцыйным візітам плануе наведаць прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека спадарыня Сухэер Белхасэн і пра яе намер сустрэцца з прадстаўнікамі Мінюста Беларусі, каб абмеркаваць праблему з дзейнасьцю няўрадавых арганізацый у нашай краіне.

Першы намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Петраш адказаў праваабаронцам, што іх прапановы будуць уважліва разгледжаны Мінюстам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international