У Баранавічах мясцовыя ўлады парушаюць парадак захаваньня скрыняў для папярэдняга галасаваньня.

2004 2004-10-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік ад Партыі БНФ з Баранавічаў Уладзімір Гоўша выявіў парушэньне Выбарчага Кодэксу ў частцы захаваньня скрыняў для папярэдняга галасаваньня. У акце аб парушэньні Выбарчага заканадаўства ад 12 кастрычніка адзначана: “Пасьля заканчэньня галасаваньня 12 кастрычніка ў 19 гадзінаў скрыні для папярэдняга галасаваньня не былі зачыненыя ў асобным пакоі, а засталіся ў памяшканьні для галасаваньня, і там жа засталіся начаваць два супрацоўнікі міліцыі. Супрацоўнікі міліцыі адказалі на маю заўвагу, што маюць загад начальніка міліцыі ахоўваць памяшканьне і ўсё, што ў ім”. Акт накіраваны ў акруговую камісію№4.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства