Чаму на шматпакутнай Беларусі ёсьць “Лінія Сталіна" і існуе РНЕ?

2007 2007-08-20T16:14:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ffff1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інфармацыя пра актыўную дзейнасьць філіяў РНЕ ў Беларусі, якая раз-пораз сустракаецца ў незалежным друку і электронных СМІ, і гэтак жа актыўна замоўчваецца на дзяржаўных тэлеканалах і ў прэсе, сведчыць толькі пра адно: яна – дзяржава – ні прычым, яна, па-сутнасьці, не супраць.

Дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў непакоіць улады выбарачна: калі гэта “Малады фронт” – пратакол, штраф, арышт, калі гэта РНЕ – у следства бракуе доказаў. Адзінае выключэньне – сёлетні суд у Гомелі, калі мясцовыя кэдэбоўцы змаглі сабраць дастаткова доказаў супрацьпраўнай дзейнасьці аднаго з кіраўнікоў гомельскага аддзяленьня РНЕ Міхаіла Якаўчука і суд вынес рашэньне аб яго пакараньні арыштам на шэсьць месяцаў.

Але дзейнасьць падобных арганізацый у Беларусі магчыма не толькі з-за прыхаванай лаяльнасьці ўладаў. Вялікую ролю адыгрываюць таксама агульны ўзровень веданьня гістарычнай праўды і местачковая абыякавасьць. Спачатку большасьць грамадства праглынула так званую “лялечную” “Лінію Сталіна”, не адчуўшы салёнага паху крыві ахвяраў ягоных рэпрэсій, затым гэтак жа талерантна і бяздумна праглынае адпаведны антураж. Нядаўна ў віцебскай краме “Глёбус” была набытая паштоўка з партрэтам вусатага правадыра без пазначэньня накладу, стылізаваная пад часы Вялікай Айчыннай вайны. А ў куточку замест паштовай маркі – “Лінія Сталіна”. Нават пячатка на паштоўцы стаіць “Проверено военной цензурой”. Вось толькі ці прайшлі праверку цэнзурай маральнай яе стваральнікі – дабрачынны фонд “Памяць Афгана” і прадпрыемства “Энцыклапедыкс”? Ці гэта проста выгадны камерцыйны праект?

Гэтыя два, на першы погляд розныя, факты прыведзены невыпадкова. Яны завязаны на кожным з нас і мусілі адбыцца дзякуючы нашаму ўнутранаму несупраціву. Гэта мы, адпраўляючыся на экскурсію па “Лініі Сталіна”, ускосна падтрымліваем памяць пра галоўнага крыважэра былога Саюза і тым падзяляем з яго палітыку і ўчынкі. Гэта мы, моўчкі пагадзіўшыся са словамі кіраўніка дзяржавы аб тым, што палітыка Гітлера была не толькі злачыннай, але і шмат у чым прымальнай, дазваляем укараняцца на Беларусі розным сучасным РНЕшнікам. Гэта усё мы і таму… выбіраць нам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international