Віцебскіх медыкаў прымушаюць галасаваць датэрмінова.
13.10.2004.
12 кастрычніка ў Тэрытарыяльным Медыцынскім Аб’яднаньні-4 у 15.00 па ініцыятыве адміністрацыі адбыўся сход працаўнікоў для абмеркавання датэрміновага галасавання. На сходзе прысутнічаў прадстаўнік віцебскага гарвыканкама. Шэф ТМА-4 Віктар Батаў прапанаваў персаналу прагаласаваць датэрмінова, маўляў, не трэба расцягвацьвыбары на два туры і марнаваць грошы, трэба сказаць "так" на рэферэндуме. Ён таксама настойліва рэкамендаваў прагаласаваць за кандыдата ад улады Сямашку. Сп.Батаў таксама сказаў, што аддзел кадраў мусіць весьці улік прагаласаваўшых датэрмінова, а спіс перадаць намесніку галоўнага ўрача.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








